19 сакавiка 2024, aўторак, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтамабіль ДАІ перакуліўся падчас пагоні

94

У пасёлку Гарадзішча Баранавіцкага раёна ў аварыю патрапілі супрацоўнікі ДПС, якія пераследвалі Skoda Octavia.

Па нявысветленай пакуль прычыне гэтая машына не спынілася па патрабаванні інспектара. Кіроўца праігнараваў таксама пробліскавыя маячкі і ўсе заклікі праз гучнагаворную прыладу, паведаміла начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Брэсцкай вобласці Наталля Сахарчук.

- Учора, каля 18:00, інспектары дзяжурылі на дарозе Баранавічы - Навагрудак, - удакладніла яна. - Іх увагу прыцягнуў аўтамабіль Skoda з літоўскімі нумарамі. Быў пададзены сігнал жазлом, але кіроўца яго праігнараваў. Супрацоўнікі ДПС вырашылі пачаць пераслед на патрульным аўтамабілі Lada Priora.

Як распавялі ў ДАІ, неаднаразова падаваліся патрабаванні аб прыпыненні з дапамогай спецыяльных гукавых сігналаў, пробліскавых маячкоў і праз гучнагаворную прыладу. Аднак Skoda так і не спынілася, піша onliner.by.

- У пасёлку Гарадзішча кіроўца Lada на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, наехаў на бардзюр, і машына перакулілася, - распавяла Наталля Сахарчук. - Абодва інспектара атрымалі траўмы. У супрацоўніка, які знаходзіўся за рулём, удары, у яго напарніка чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу, выцятая рана рукі.

Skoda была спыненая ў кіламетры ад месца здарэння, аднак кіроўца ўцёк. Як аказалася, 29 лістапада гэтая машына перасекла мяжу. За рулём знаходзіўся грамадзянін Літвы (1949 г. н.).

- Зараз ідуць пошукі кіроўцы, высвятляюцца абставіны таго, што адбылося, - дапоўнілі ў ДАІ.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках