19 сакавiка 2024, aўторак, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэканомікі: Без растваральнікаў «цуду» не будзе

73
Мінэканомікі: Без растваральнікаў «цуду» не будзе

Мінэканомікі прызнала, што сальда знешняга гандлю абвалілася з-за спынення экспарту «растваральнікаў».

Міністэрства эканомікі канстатуе ўзмацненне негатыўных тэндэнцый у знешнім гандлі краіны ў верасні. Яны выкліканыя спыненнем экспарту растваральнікаў і змазачных масел, скарачэннем экспарту нафтапрадуктаў і хлоркалію, гаворыцца ў аналітычнай справаздачы Мінэканомікі па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за 9 месяцаў.

«Агульнае зніжэнне экспарту тавараў (у верасні) да жніўня склала $402,3 млн ці 11,1%, за кошт наступных пазіцый: значнае скарачэнне экспарту растваральнікаў і адсутнасць экспарту змазачных матэрыялаў; нафтапрадукты: зніжэнне склала 14,6% (у тым ліку экспарт біядызелю знізіўся на 35,2%); калійныя ўгнаенні: экспарт з траўня працягвае зніжацца, фізічныя аб'ёмы знізіліся на 28,5% ад экспарту жніўня», - гаворыцца ў справаздачы, паведамляе «Інтэрфакс».

У Мінэканомікі таксама адзначаюць памяншэнне імпарту на 9,8% (на $388,8 млн) у верасні ў параўнанні са жніўнем. Ключавымі фактарамі сталі зніжэнне імпарту нафтапрадуктаў у 6 разоў у параўнанні з сярэднемесячным імпартам у студзені-ліпені. Акрамя таго, у верасні знізіўся імпарт нафты ў параўнанні са жніўнем на 16%. У ведамстве патлумачылі, што памяншэнне імпарту нафты ў асноўным тлумачыцца зніжэннем кошту паставак у Беларусь на 13%, з $472,1 за тону ў жніўні да $411,6 у верасні, фізічныя аб'ёмы імпарту знізіліся толькі на 4%. Мінэканомікі таксама канстатавала зніжэнне імпарту прыроднага газу ў верасні ў параўнанні са жніўнем на 5%.

У Мінэканомікі канстатуюць, што ў выніку гэтага «адзначаецца ўзмацненне негатыўных тэндэнцый: запавольваецца экспарт, адмоўнае сальда ў месячным выражэнні павялічваецца». У верасні адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала $154,6 млн, што амаль у 2 разы больш, чым у жніўні. Прычыны гэтай сітуацыі знаходзяцца ў сферы гандлю таварамі - адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала $ 358 млн, адзначаюць у ведамстве.

З улікам прафіцыту па знешнім гандлі, які складаўся ў першым паўгоддзі ва ўмовах наяўнасці экспарту растваральнікаў і змазачных масел, па выніках 9 месяцаў дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала $3 млрд 686,7млн, або 8,3% да ВУП (прагноз на год - прафіцыт 2,3-2,7% ВУП).

У параўнанні са студзенем-вераснем 2011 года сальда палепшылася на $4 млрд 699,3млн, у тым ліку за кошт гандлю таварамі на $1 млрд 664,3млн, паслугамі - на $2 млрд 022,4 млн.

Як паведамлялася, Беларусь, пад ціскам расейскага боку, які палічыў гэты бізнэс бяспошлінным рээкспартам нафтапрадуктаў, закупленых у РФ, са жніўня спыніла экспарт растваральнікаў са сваёй тэрыторыі. Беларусь павінна пералічваць у бюджэт РФ экспартныя пошліны за пастаўленыя ў трэція краіны нафтапрадукты, атрыманыя з расейскай сыравіны. Фармальна, ва ўмовах Мытнага саюза, растваральнікі, змазачныя масла і біядызельнае паліва не абкладаюцца экспартнымі пошлінамі.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках