19 сакавiка 2024, aўторак, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля «Віцебскдрэва» затрымалі незалежнага журналіста

39
Каля «Віцебскдрэва» затрымалі незалежнага журналіста

Рэдактар сайта «Народныя навіны Віцебска» Сяргей Серабро фатаграфаваў двары і вуліцу на ўскраіне горада перад прыездам Лукашэнкі.

Беларускага кіраўніка ў Віцебску чакаюць на гэтым тыдні. Ён можа наведаць віцебскі дрэваапрацоўчы камбінат. У гэтым раёне і затрымалі журналіста Сяргея Серабро, перадае «Радыё Свабода».

Спачатку рэдактар сайта «Народныя навіны Віцебска» паведаміў аб затрыманні ў «Твітэры». Пад увагу міліцыі ён трапіў, калі фатаграфаваў кладку новага асфальту ў раёне дрэваапрацоўчага камбіната.

Прыкладна праз паўгадзіны Сяргей Серабро паведаміў, што яго адпусцілі.

Між тым, падрыхтоўка да візіту Аляксандра Лукашэнкі ідзе поўным ходам. Работнікі камбіната паведамляюць, што ў апошнія дні спешна рамантуюцца ўсе карпусы, каля адміністрацыйнага будынка бухгалтэрыі кладуць плітку, на тэрыторыі прадпрыемства працуюць будаўнікі з усіх раёнаў Віцебска, і праца не спынялася нават у мінулыя выходныя. За межамі тэрыторыі камбіната таксама вядзецца добраўпарадкаванне: фарбуюць фасады дамоў па вуліцы Горкага, абразаюць дрэвы.

За працэсам падрыхтоўкі да візіту Аляксандра Лукашэнка асабіста назірае старшыня аблвыканкама Аляксандр Касінец. Яго бачылі на тэрыторыі дрэваапрацоўчага камбіната. Таксама бачылі АМАП у форме і «людзей у цывільным», якія сочаць за работнікамі і староннімі асобамі, заўважанымі ў бліжэйшых ваколіцах прадпрыемства.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках