19 сакавiка 2024, aўторак, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узнагарода МЗС Польшчы - фільму пра Беларусь

3
Узнагарода МЗС Польшчы - фільму пра Беларусь

Узнагарода міжнароднай арганізацыі дасталася фільму тэлеканала «Белсат» пра смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Дакументальны фільм «Вышэйшая мера», які зняў рэжысёр-дакументаліст Сяргей Ісакаў у супрацоўніцтве з Юліяй Хлашчанковай, атрымаў узнагароду ў конкурсе для журналістаў з дзяржаў «Усходняга партнёрства». Конкурс другі год запар арганізуе польскі Фонд рэпарцёраў і МЗС Польшчы.

На ўдзел у конкурсе былі дасланыя 325 работ, падрыхтаваных 142 аўтарамі з дзяржаў «Усходняга партнёрства» - Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі і Азербайджана, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Журы абрала ў фінале 12 работ адзінаццаці аўтараў. З іх ўзнагародзілі тры лепшыя працы, сярод якіх - фільм «Вышэйшая мера».

Старшыня Фонду рэпарцёраў Войцэх Цэсля сказаў на цэрымоніі ўручэння ўзнагарод, што «прафесійная і добрая журналістыка - гэта лепшы мост паміж Захадам і Усходам, які толькі можна сабе ўявіць».

Віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Ежы Памяноўскі падкрэсліў ролю журналістаў у пабудове таго, што з'яўляецца самым важным для дэмакратыі, - грамадскай волі і свядомасці. «Усе яны - абсалютна неад'емны элемент важнага для Еўропы працэсу пашырэння свабоды і дэмакратыі», - адзначыў дыпламат.

«Мы цэнім тых, хто займаецца даследчай і сацыяльнай журналістыкай, апісваюць справы, звязаныя з правамі чалавека, кантралююць сумленнасць уладаў, захоўваюць прафесійныя стандарты. І якія, як і заснавальнікі Фонду, вераць, што журналістыка - гэта не толькі прафесія, але і місія», - напісалі арганізатары ў афіцыйным рэлізе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках