19 сакавiка 2024, aўторак, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забойца з «эскадрона смерці» просіць аб памілаванні

71
Забойца з «эскадрона смерці» просіць аб памілаванні

Былы намеснік камандзіра вайсковай часткі 3214 Андрэй Васільеў напісаў прашэнне аб памілаванні.

Андрэй Васільеў, асуджаны за забойства, з'яўляецца суседам у камеры палітвязня Мікалая Статкевіча.

Надоечы сукамернік напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта даведалася жонка зняволенага палітыка Марына Адамовіч, перадае «Радыё Рацыя».

Андрэй Васільеў асуджаны за забойства да 21-га года зняволення, з якіх 11 ужо адседзеў. Ягонае прозвішча фігуравала сярод людзей, датычных да так званага «эскадрону смерці», які падазраюць у выкраданні і забойстве беларускіх апазіцыйных палітыкаў. Пра гэта расказваў адзін з былых вайскоўцаў гэтай часткі.

- Мікалай кажа, што ён, безумоўна, зняпраўджвае сваю датычнасць да «эскадрону смерці» і да забойстваў. Яны сядзяць разам з сакавіка. У канцы сакавіка дзесьці яго пераправілі з Наваполацкай калоніі ў турму і пасадзілі непасрэдна ў камеру да Мікалая. Спачатку яны сядзелі ўтрох. А потым засталіся ўжо ўдвох. Пасля таго як першы сусед напісаў прашэнне аб бяспечным утрыманні.

Пасля падсялення Васільева ў камеру Статкевіча з'явіліся меркаванні, што гэта зроблена наўмысна, для псіхалагічнага ціску на палітыка. Але са слоў Марыны Адамовіч, яе муж нейкіх заўваг наконт свайго сукамерніка не выказваў. «Калі сядзіш удвох, у вельмі замкнёнай маленькай прасторы, мусіш міжволі жыць у згодзе з сукамернікамі», - кажа жонка палітыка.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках