19 сакавiка 2024, aўторак, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прапанаваў будаваць аграгарадкі ў Расеі

47
Лукашэнка прапанаваў будаваць аграгарадкі ў Расеі

Беларусь прапануе Калінінградскай вобласці зрэалізаваць пілотны праект будаўніцтва аграгарадка.

Пра гэта ішла размова на сустрэчы 3 снежня Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй Калінінградскай вобласці Расеі на чале з губернатарам Мікалаем Цуканавым, паведамляе БелТА.

Беларуская старана прапанавала ў якасці ўзору стварыць сельскагаспадарчы кааператыў з усёй адпаведнай базай.

Мікалай Цуканаў адзначыў, што гэты праект вельмі цікавы для вобласці. «Было б вельмі цікава гэты праект зрэалізаваць, мы знойдзем зямельныя дзялянкі. З задавальненнем вазьму яго пад асабісты кантроль. Я ведаю, на якім высокім узроўні знаходзіцца сельская гаспадарка ў Беларусі. Нам ёсць чаму павучыцца ў вас», - сказаў ён.

«Мы заўсёды плішчымся са сваімі паслугамі, у тым ліку будаўнічымі, кудысьці далёка. А тут побач, у Калінінградскай вобласці, вельмі вялікая запатрабаванасць у іх, - адзначыў правадыр. - Таму нам, перш чым кідацца кудысьці далёка за межы Беларусі, тут побач ёсць дзе прыкласці свае высілкі. І мы можам перакінуць туды не толькі будаўнікоў, але і забяспечыць будаўнічымі матэрыяламі».

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка звярнуў увагу на тое, што беларуская старана гатовая павялічыць пастаўкі прадукцыі ў гэты расійскі рэгіён і прапанаваць самы шырокі асартымент канкурэнтаздольнымі коштамі. З ягоных слоў, Беларусь можа прапанаваць свае паслугі ва ўсякай сферы: будаўніцтве, транспарце, сельскай гаспадарцы, прамысловасці. Пры гэтым забяспечыўшы комплексны падыход: ад праектавання да здачы пад ключ кожнага аб'екта. Тым больш што Калінінградская вобласць ужо паспела ацаніць высокую якасць работ беларускіх спецыялістаў, якія бралі ўдзел у будаўніцтве мясцовай ЦЭЦ і добра сябе там зарэкамендавалі.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках