19 сакавiка 2024, aўторак, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смерцю сведкі ў справе Магніцкага занялася МІ-5

6
Смерцю сведкі ў справе Магніцкага занялася МІ-5

Другое патолагаанатамiчнае даследаванне цела Аляксандра Перапілічнага ня выключыла версію забойства.

Калі палоній ці іншая атрута выкарыстоўвалася пры забойстве, са слоў экспертаў, гэта нескладана будзе выявіць, піша выданне The Sunday Times (пераклад - inopressa.ru). Усе чакаюць вынікаў таксікалагічных тэстаў на радыеактыўныя атруты, у тым ліку палоній-210, паведамляе аўтар артыкула.

Аляксандр Перапілічны супрацоўнічаў са швейцарскімі ўладамі, якія расследавалі абвінавачванні ў адмыванні грошай з дапамогай карупцыйнай схемы групай расійскіх чыноўнікаў, нагадвае выданне. Групу, якой кіраваў Дзмітрый Клюеў, асуджаны расейскі злачынец, абвінавачваюць ва ўдзеле ў шэрагу шматмільённых махінацый з падаткамі. Таксама яе вінавацяць у сувязях з афіцыйнымі асобамі, датычнымі да смерці Сяргея Магніцкага, падкрэслівае аўтар.

Чалец Палаты супольнасцяў Дамінік Рааб заявіў: «Гэта ўжо чацвёртая смерць, звязаная са справай Магніцкага, першая на брытанскай зямлі. Ёсць сур'ёзныя пытанні аб прычынах смерці і пра тое, ці звязаная яна са сведчаннямі Перапілічнага пра ролю дзяржаўных асоб у справе Магніцкага».

Абставіны смерці Аляксандра Перапілічнага застаюцца загадкай, піша карэспандэнт Daily Mail. Судовыя эксперты шукаюць сляды атруты.

Смерць адбылася праз шэсць месяцаў пасля таго, як іншы расійскі бізнэсовец быў расстраляны сярод белага дня ў Лондане, нагадвае выданне, і адной з версій з'яўляецца той факт, што бізнэсовец ведаў занадта шмат аб забойстве расейскага банкіра ў 2009 годзе ў Маскве.

Калі палоній ці іншая атрута выкарыстоўваліся пры забойстве, са слоў экспертаў, яго нескладана будзе выявіць, паведамляецца ў артыкуле. Атрута можа выклікаць прыступ сэрца, і толькі адмысловыя тэсты дазваляюць знайсці сляды рэчыва, тлумачыць аўтар.

Дыпламатычныя дачыненні паміж Масквой і Лонданам могуць зноў пагоршыцца, калі выявіцца, што смерць Перапілічнага стала вынікам забойства.

«Ён памёр у 44 гады, што ўвогуле не тыпова, няма прыкмет гвалтоўнай смерці. У Літвіненкі, зрэшты, таксама іх не было», - пракаментаваў блогер Аляксей Навальны.

Кіраўнік кампаніі Hermitage Capital Уільям Браудэр заявіў: «Становіцца ўсё больш відавочна, што ўвесь ўрадавы апарат у Расеі дзейнічае не для таго, каб абслугоўваць насельніцтва. Ён функцыянуе толькі для высокапастаўленых чыноўнікаў, якія крадуць столькі грошай, колькі могуць, і знішчаюць ўсіх, хто становіцца ў іх на дарозе».

«Брытанія павінна зрабіць мэтанакіраваныя захады супраць дзяржаўных службоўцаў, адказных за парушэнне правоў чалавека», - заклікае Дамінік Рааб.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках