28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС: Выдаць беларускія візы Вапу і Глагоўскай немагчыма

6
МЗС: Выдаць беларускія візы Вапу і Глагоўскай немагчыма

Пра гэта гаворыцца ў лісце за подпісам намесніцы міністра замежных спраў Алены Купчынай.

«Міністэрства замежных спраў разгледзела звароты ЗБС «Бацькаўшчына» аб выдачы ўязных віз грамадзянам Польшчы Я. Вапу і Л. Глагоўскай і паведамляе аб немагчымасці станоўчага развязання гэтага пытання», - гаворыцца ў лісце, тэкст якога падае прэс-служба БАЖ.

«Сітуацыя, на наш погляд, вельмі недарэчная і прыкрая. Цяжка зразумець, чаму ў Беларусь, на этнічную радзіму, не пускаюць людзей, якія, жывучы за мяжой, не толькі не забываюцца пра свае карані і сваю Радзіму, але і прыкладаюць вельмі шмат намаганняў для папулярызацыі беларускай культуры ў Польшчы. Менавіта дзякуючы такім людзям як Яўген Вапа і Лена Глагоўская сёння можна казаць пра існаванне беларускай меншасці ў Польшчы. Безумоўна, нас вельмі турбуюць такія пастановы беларускіх дзяржаўных органаў, асабліва ўлічваючы тое, што ў наступным годзе «Бацькаўшчына» праводзіць 6 з’езд беларусаў свету. Яўген Вапа і Лена Глагоўская - сябры рады арганізацыі, знакавыя асобы для беларускай дыяспары, чыя прысутнасць на з'ездзе неабходная», кажа Ніна Шыдлоўская, кіраўніца ЗБС «Бацькаўшчына».

Нагадаем, дырэктару «Радыё Рацыя» і галоўнаму рэдактару тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» Яўгену Вапу памежнікі без тлумачэння прычын анулявалі візы пры ўездзе ў Беларусь у траўні 2011 года. Некалькі разоў ЗБС «Бацькаўшчына» накіроўвала звароты ў МЗС з просьбай патлумачыць прычыны анулявання візы, аднак у адказ атрымлівала толькі фармальныя адпіскі.

Старшыні Беларускага культурнага таварыства «Хатка» ў Гданьску Лене Глагоўскай без тлумачэння прычынаў было адмоўлена ў атрыманні беларускай візы ў кастрычніку гэтага года ў беларускім консульстве ў Беластоку. Лена Глагоўская збіралася прыехаць у Гародню для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках