19 сакавiка 2024, aўторак, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН праігнаравала прапановы Расеі аб інтэрнэце

20
ААН праігнаравала прапановы Расеі аб інтэрнэце

Прапановы Расеі да Сусветнай канферэнцыі міжнароднай электрасувязі (СКМЭ) не былі адлюстраваныя ў дакументах на пленарнай частцы мерапрыемства.

Пра гэта падчас выступу на канферэнцыі заявіў міністр сувязі Расеі Мікалай Нікіфараў, паведамляе сайт Минкомсвязи РФ.

Ён асобна адзначыў, што прапановы Расеі да артыкулаў, якія тычацца вызначэння як самога паняцця сеткі Інтэрнэт, так і пытанняў бяспекі яго функцыянавання, наогул нідзе не згадваюцца ў дакументах пленарнай часткі. «Аднак мы бачым прыклады ўнёскаў іншых краін, дзе згадваюцца новыя артыкулы. Мы просім, каб выкарыстоўваўся аднолькавы падыход да ўнёскаў усіх краінаў», - сказаў на заканчэнне Мікалай Нікіфараў.

У дакуменце, прапанаваным Расеяй, утрымліваюцца дадаткі да Рэгламенту міжнароднай электрасувязі, што прапісваюць вызначэнне базавых паняццяў. Таксама ён змяшчае пункты, якія вызначаюць функцыянаванне Сеткі на нацыянальным і міжнацыянальным узроўні, адзначаецца ў паведамленні міністэрства.

Канферэнцыя электрасувязі стартавала ў Дубаі 3 снежня і прадоўжыцца да 14 снежня. У лістападзе з'явілася інфармацыя аб тым, што Расея і шэраг іншых дзяржаў прапануюць на СКМЭ ўзмацніць жорсткасць рэгулявання інтэрнэту, перадаўшы функцыі кантролю Міжнароднаму звязу электрасувязі (МЗЭ, уваходзіць у ААН) і краінам - удзельніцам звязу. Супраць такой ідэі выступілі ЗША, Еўрапарламент і шэраг інтэрнэт-кампаній, у тым ліку Google.

Нагадаем, з прычыны крытыкі Масква пастанавіла адмовіцца ад падрыхтаваных прапаноў і выступіць на канферэнцыі з агульнымі тэзісамі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках