19 сакавiка 2024, aўторак, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім каледжы атруціліся паўсотні студэнтаў?

25

Кіраўніцтва Менскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа адмаўляе гэты факт.

Як паведамляе TUT.BY, 29 лістапада каля 50 студэнтаў атруціліся ў заводскай сталоўцы МАЗа. Некаторыя з іх, нібыта, нават патрапілі ў лякарню. Разам са студэнтамі пацярпелі і некалькі рабочых аўтазавода, якія там абедалі. Паведамляецца, што ахвярамі атручвання сталі студэнты-першакурснікі. Іх прымушаюць абедаць менавіта ў гэтай сталоўцы. А пры адмове пагражаюць праблемамі ў навучанні.

У той жа час і кіраўніцтва каледжа і галоўны санітарны лекар Заводскага раёна сталіцы адмаўляюць факт атручвання.

Карэспандэнт партала наведаў месца здарэння і ўбачыў, што ядальня замкнутая «з тэхнічных прычын». Работнікі сталовай у абвестцы пра закрыццё нават паблыталі месяц - напісалі кастрычнік, а не снежнь.

Студэнты каледжа ў размовах пацвярджаюць факт атручвання. Прычым некаторыя з іх даведаліся аб здарэнні ад сваіх выкладчыкаў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках