18 красавiка 2024, Чацвер, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: За вандалізмам у Курапатах стаяць спецслужбы

16
Павел Севярынец: За вандалізмам у Курапатах стаяць спецслужбы

Правакацыі са знікненнем крыжа польскім афіцэрам інспіраваныя і закліканыя ўбіць клін паміж прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

«Курапаты - гэта знакавае месца. Што б там ні адбывалася, яно адгукаецца. Таму той, хто свядома гэта робіць, б'е, як кажуць, у болевую кропку. Мне здаецца, што за гэтым могуць стаяць і спецслужбы, для якіх важна распаліць канфлікты ўнутры грамадзянскай супольнасці. Спыніць вандалізм можна - трэба ўсталяваць кругласуткавую варту ў Курапатах. У свой час актывісты «Маладога фронту» ды іншых арганізацый 8 месяцаў трымалі гэтую бестэрміновую вахту: хлопцы дзяжурылі цэлыя суткі», - сказаў палітык.

Чарговы акт вандалізму адбыўся ва ўрочышчы Курапаты мінулай ноччу. Другі раз невядомымі быў знішчаны знак, усталяваны ў памяць аб афіцэрах Войска Польскага, рэпрэсаваных у Беларусі, нагадвае «Радыё Рацыя».

Да вясны 2013 года памятны знак ва ўрочышчы Курапаты аднаўляць не плануюць. Пра гэта заявіў кіраўнік рады менскага аддзялення міжнароднага таварыства «Мемарыял» Уладзімір Раманоўскі.

Першы крыж у памяць аб расстраляных афіцэраў Войска Польскага быў усталяваны ў Курапатах 29 кастрычніка і знік на наступны дзень. Аб знікненні другога памятнага знака стала вядома ўвечары 2 снежня.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках