25 красавiка 2024, Чацвер, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень нараджэння палітвязня Паўла Севярынца

24
Дзень нараджэння палітвязня Паўла Севярынца

Дзень нараджэння палітык адзначае ў спэцкамэндатуры вёскі Куплін Пружанскага раёна.

Павел Севярынец нарадзіўся 30 снежня 1976 года ў горадзе Оршы.

У лютым 1997 года ўзначаліў Менскую моладзевую фракцыю БНФ. У верасні 1997 года на Устаноўчым Сойме быў абраны сустаршынём Маладога Фронту.

2 красавіка 1998 быў арыштаваны падчас апазіцыйнай маніфестацыі ў Менску паводле абвінавачвання ў «зрыве канцэрту, прысвечанага аб'яднанню Расеі і Беларусі», змешчаны ў следчы ізалятар. Праз два месяцы пад ціскам беларускай і міжнароднай грамадскасці вызвалены і адпраўлены пад падпіску аб нявыездзе ў Віцебск. Крымінальная справа была закрытая ў лістападзе 1998 года без якіх-небудзь тлумачэнняў і прабачэнняў.

У 2005 годзе абвінавачаны ў арганізацыі акцый пратэсту, якія адбыліся ў Менску пасля рэферэндуму, 18 і 19 кастрычніка 2004 года. Асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі (так званай «хіміі»), з улікам амністыі тэрмін зменены да 2 гадоў. Адбываў пакаранне на лесанарыхтоўках у вёсцы Малое Сітна на поўначы Беларусі.

У траўні 2011 года ён быў асуджаны на тры гады абмежавання волі паводле крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня 2010 года. Цяпер адбывае пакаранне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна.

Сайт charter97.org віншуе Паўла Севярынца з днём нараджэння.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках