Масавыя пратэсты ў Славеніі: затрыманыя дзесяткі чалавек
7- 4.12.2012, 9:56
Сутыкненні маніфестантаў з паліцыяй адбыліся ў панядзелак увечары ў славенскім горадзе Марыборы.
Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на мясцовыя СМІ.
Па дадзеных паліцыі, ёсць пацярпелыя сярод паліцэйскіх. Усяго ў Клінічны цэнтр у Марыборы дастаўленыя дзевяць чалавек.
60 чалавек затрыманыя.
На маніфестацыю ў Марыборы выйшлі каля 10 тысяч чалавек, яны пратэставалі супраць дзеянняў урада і патрабавалі адстаўкі кіраўніка горада Франца Канглера, які падазраецца ў карупцыі.
Тысячы чалавек выйшлі на антыўрадавыя маніфестацыі і ў некаторых іншых гарадах краіны, уключаючы сталіцу Любляну.