28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мазыры згарэў рынак «Славянскі»

9
У Мазыры згарэў рынак «Славянскі»

У ноч на 1 лютага ў Мазыры на рынку «Славянскі» адбыўся буйны пажар.

А дванаццатай гадзіне ночы ў дзяжурную частку паступіла тэлефанаванне аб моцным задымленні ў адным з гандлёвых павільёнаў, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў.

Рынак 2004 года пабудовы належыць таварыству з абмежаванай адказнасцю. Прадпрымальнікі і прыватныя гандлёвыя прадпрыемствы арандуюць тут месца і рэалізуюць прамысловыя і харчовыя тавары.

У выніку пажару была знішчаная маёмасць у 13 павільёнах на агульнай плошчы 320 квадратных метраў. Яшчэ восем павільёнаў пашкоджаныя.

«Практычна ўсе пажарныя прадпісанні на рынку былі выкананыя, спрацавалі апавяшчальнікі. Але да пажару прывёў, хутчэй за ўсё, чалавечы фактар. Меркавана, нехта пакінуў уключаным на ноч электраабагравальнік, з-за кароткага замыкання ўзнік пажар», - дадаў Габрылёў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках