Беларус паспрачаўся, што пройдзе 25 кіламетраў па марозе ў тапках
35- 1.02.2012, 11:29
І апынуўся ў лякарні з абмаражэннем пальцаў нагі.
Кур'ёзны выпадак адбыўся ў Баранавіцкім раёне. 37-гадовы жыхар мястэчка Гарадзішча паспрачаўся са знаёмым, што зможа прайсці ў тапках 25 км - з Гарадзішча да Баранавічаў.
Але дайсці да фінішу мужчына так і не змог, бо змерз, піша intex-press.by.
У лякарню яго даставілі з абмаражэннем пальцаў ступні 2-й і 3-й ступені. Пакуль невядома, ці быў мужчына п'яны і праз колькі кіламетраў ён сышоў з дыстанцыі.
Дарэчы, у Менску ад маразоў пацярпелі больш за 30 чалавек.