9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахова ДК МАЗ не пускае арандатараў у будынак

10

Адміністрацыя ДК МАЗ з 1 лютага ў аднабаковым парадку разарвала дамовы з арандатарамі.

Як паведаміў сайту udf.by адзін з арандатараў, адміністрацыя ДК выставіла на ўваходзе ахову, якая не прапускае арандатараў ў будынак.

Нагадаем, у снежні кіраўніцтва ДК разаслала прадпрымальнікам лісты, у якіх гаварылася, што «ў сувязі з правядзеннем рэканструкцыі Палаца культуры ААТ «МАЗ» і арганізацыяй у далейшым канцэртных і забаўляльных мерапрыемстваў дамова арэнды, заключаная з Вашай арганізацыяй, з 01.02.2012г. будзе скасаваная па пагадненні бакоў згодна з арт. 420, 421 ГК Грамадзянскага кодэкса РБ».

У прэс-службе ДК МАЗ запэўнілі, што скасаванне дамоваў арэнды праводзіцца ў поўнай адпаведнасці з заканадаўствам. Праўда, не змаглі адказаць, ці кампэнсуюць прадпрымальнікам грошы, якія тыя ўклалі ў рамонт памяшканняў палаца.

«Я звяртаюся да вас як маці, я працую на адным з прадпрыемстваў-арандатараў, як мне далей планаваць сваю будучыню, я не ведаю, што будзе заўтра, ці захаваецца маё працоўнае месца, чым я буду карміць сваіх дзяцей?», - скардзіцца працаўніца аднаго з прадпрыемстваў-арандатараў ДК МАЗ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках