9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раззлаваны мужчына прыкаваў апальшчыка да батарэі за холад у кватэрах

32
Раззлаваны мужчына прыкаваў апальшчыка да батарэі за холад у кватэрах

У Баранавіцкім раёне апальшчык апрыкавалі да батарэі за холад у кватэрах.

Як паведамілі ў Баранавіцкім РАУС, малады хлопец, які працуе ахоўнікам у адным з маскоўскіх гіпермаркетаў, 30 студзеня прыехаў дадому ў вёску Забалоцце Баранавіцкага раёна і ўбачыў, што батарэі ледзь цёплыя. У сувязі з тым, што ў сям'і ёсць маленькія дзеці, ён вырашыў разабрацца, чаму яны мерзнуць.

Як быў - у форме, з дубінкай і наручнікамі - ён пайшоў у кацельню. Там ён некалькі разоў ударыў апальшчыка кулаком у твар і прыкаваў яго на пару хвілін кайданкамі да батарэі, піша intex-press.by.

Сведкай гэтай сцэны стала мясцовая жыхарка. Калі яна пабачыла форму і кайданкі, то вырашыла, што зламыснік служыць у расейскай паліцыі, пра што і паведаміла раённым міліцыянтам.

Мужчыну затрымалі наўпрост у кацельні. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках