Літоўскі і галандскі прэм'еры абмеркавалі беларускае пытанне
4- 1.02.2012, 17:05
Літоўскі прэм'ер-міністр Кубілюс, які знаходзіцца з візітам у Нідэрландах, 31 студзеня сустрэўся са сваім калегам Маркам Рутэ.
Прэм'ер-міністры абмеркавалі, сярод іншага, адносіны з Беларуссю, паведамляе «Еўрарадыё».
Галоўнымі тэмамі размовы стала магчымая фінансавая падтрымка літоўскіх энергетычных праектаў, бяспека балтыйскай паветранай прасторы, місія НАТА ў Афганістане.
Нагадаем, галандскаі ўрад - адзін з найбольш паслядоўных крытыкаў беларускіх уладаў у Еўразвязе. Цяперашні міністр замежных спраў Нідэрландаў Уры Разенталь вядомы сваёй вельмі крытычнай пазіцыяй адносна афіцыйнага Менска.