9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю прызнае дэфіцыт сацыяльна значных тавараў

12
Мінгандлю прызнае дэфіцыт сацыяльна значных тавараў

Мінгандлю прызнае адсутнасць жадання ў прадпрыемстваў вырабляць сацыяльна значныя тавары, а ў гандлёвых сетак - працаваць з імі.

Разам з тым міністэрства пакуль не гатовае агучыць адзінае дзейснае рашэнне дадзенай праблемы, перадае АФН.

«Сёння становіцца сур'ёзнай праблемай забеспячэнне насельніцтва сацыяльна значнымі таварамі, да якіх аднесеныя 21 узбуйненая група харчовых і 11 груп нехарчовых тавараў. Паколькі на гэтыя тавары абмежаваныя межавыя гандлёвыя надбаўкі і максімальныя адпускныя кошты, вытворцы сталі абмяжоўваць іх вытворчасць і пастаўкі са спасылкай на страты», - цытуе «Інтэрфакс» першага намесніка міністра гандлю Аляксандра Забелу.

«Таму заяўкі гандлю на танную прадукцыю выконваюцца ў абмежаваным аб'ёме, на працягу дня яна прадаецца за некалькі гадзін», - канстатаваў ён са спасылкай на маніторынг, праведзены міністэрствам.

«Сацыяльна значныя тавары займаюць амаль палову ў структуры рознічнага тавараабароту. Рэгуляваныя гандлёвыя надбаўкі, пагаршэнне дамоўных умоваў паставак, пры высокай крэдытнай стаўцы за карыстанне крэдытнымі сродкамі, вымусіла пераарыентавацца гандаль на атрыманне больш прыбытковых тавараў па больш прывабных умовах», - назваў Забела прычыны дэфіцыту сацыяльна-значных тавараў.

Разам з тым у прадстаўнікоў Мінгандлю пакуль не хапае духу публічна агучыць адзінае правільнае рашэнне дадзенай праблемы - адмову ад адміністрацыйнага ўмяшання ў коштаўтварэнне. Пакуль усё заканчваецца канстатацыяй факту дэфіцыту.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках