1 траўня 2024, Серада, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая гандлёвая вайна ў межах АЭП?

45
Новая гандлёвая вайна ў межах АЭП?

Адзіная эканамічная прастора не пазбавіць саюзнікаў ад гандлёвых войнаў.

Хутка варта чакаць узмацнення жорсткасці канкурэнтнай барацьбы, удзельнікі якой паспрабуюць знайсці падтрымку нацыянальных рэгулятараў. Спроба першай гандлёвай вайны ў межах АЭП дэ-факта ўжо адбылася, піша «Заўтра тваёй краіны».

Пецярбургскі вытворца трамваяў «Вагонмаш» звярнуўся ва ўпраўленне Федэральнай антыманапольнай службы (УФАС) па Санкт-Пецярбургу са скаргай на тое, што замоўца - Камітэт па транспарце ўрада Санкт-Пецярбурга - так склаў патрабаванні конкурсу на закупку шасці трамвайных вагонаў коштам 316 млн. расейскіх рублёў , што перамагчы ў ім можа толькі беларускі вытворца «Белкамунмаш».

Да 2012 года ўсе пастаўкі для патрэбаў горада забяспечваў менавіта «Вагонмаш». Усе 760 вагонаў гарадскога трамвайнага парку - ягонай вытворчасці. Але ў канцы 2011 года на сайце дзяржзамовы Камітэт па транспарце размясціў абвестку аб правядзенні аўкцыёну на закупку шасці трамвайных вагонаў для арганізацыі маршрутаў з «чоўнавым» рухам. Новыя трамваі павінныя былі замяніць старыя, пры гэтым адзін і той жа цягнік павінен быў рухацца ў абодва бакі па адным і тым жа шляху, мець тры секцыі і нізкую падлогу. Пастаўкі павінныя былі быць ажыццёўленыя на працягу 2012 года.

Аўкцыён быў намечаны на 30 студзеня 2012 года. УФАС па Санкт-Пецярбургу на падставе заяўкі «Вагонмаша» першапачаткова паабяцала адмяніць рашэнне аб правядзенні конкурсу, па меншай меры, да заканчэння адпаведнага расследавання.

Але арганізатарам аўкцыёну атрымалася пераканаць антыманапольнікаў, што такія трамваі неабходныя горадц і ўмовы таргоў не пісаліся пад беларусаў. На аўкцыён таксама падаў сваю заяўку яшчэ адзін вытворца расейскіх трамваяў - Усць-Катаўскі вагонабудаўнічы завод. Ягоная прапанова апынулася ніжэйшай за стартавы кошт амаль на 50 млн. расейскіх рублёў.

Тое, што конкурс адбыўся і скарга «Вагонмаша» не атрымала працягу, не мяняе сутнасці справы. Вытворцы Расеі і Беларусі і ў межах Адзінай эканамічнай прасторы гатовыя і будуць звяртацца па дапамогу да нацыянальных рэгулюючых органаў.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках