1 траўня 2024, Серада, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады душаць украінскую дыяспару

8
Улады душаць украінскую дыяспару

Баранавіцкі гарсуд разгледзеў адміністрацыйную справу старшыні ініцыятыўнай групы па стварэнні ўкраінскай дыяспары Мікалая Чарнавуса.

На паседжанне суддзя Станіслаў Півавар запрасіў прадстаўніка гарвыканкама Сяргея Пяцігорава і маёра міліцыі Віталя Дабрачынскага. Яны паведамілі, што Мікалай Чарнавус парушыў арт. 23:39 КаАП, калі падпісаўся ў лісце кіраўніцтву горада старшынём незарэгістраванага ГА «Кабзар».

Суддзя Станіслаў Півавар прызнаў вінаватым Мікалая Чарнавуса ў самаўпраўстве пры стварэнні грамадскага аб'яднання ўкраінскай дыяспары «Кабзар» і прысудзіў яму адміністрацыйны штраф у памеры 2-х базавых велічынь (70 тыс. руб.), піша ПЦ «Вясна».

Мікалай Чарнавус не згодны з такім рашэннем і будзе абскарджваць яго ў Брэсцкім абласным судзе.

Нагадаем, у студзені дэпутат парламента Украіны Ігар Гузь накіраваў дэпутацкі запыт у Міністэрства замежных спраў Украіны, амбасадару Украіны ў Рэспубліцы Беларусь і Генеральнаму консулу Украіны ў Брэсце з просьбай вырашыць гэты канфлікт.

Дэпутат Гузь звярнуў увагу на нерэгістрацыю грамадскага аб'яднання «Кабзар» ў Баранавічах, якому гарадскія ўлады адмаўляюць у памяшканні для юрыдычнага адрасу. А сам кіраўнік аб'яднання Мікалай Чарнавус падвяргаецца пераследу за грамадскую дзейнасць.

Украінскі дэпутат прасіў дзяржаўных асоб аказаць садзейнічанне ў атрыманні на ільготных умовах памяшкання для Баранавіцкага грамадскага аб'яднання «Кабзар» і спыненні пераследу Мікалая Чарнавуса.

Ігар Гузь нагадвае, што ва Украіне беларускім грамадскім арганізацыям арэнда памяшкання абыходзіцца 1 грыўну на месяц, у той час, як з украінскай дыяспары ў Баранавічах толькі за магчымасць арандаваць памяшканне праз аўкцыён патрабуюць 9000 грывень - гэта 10 мільёнаў беларускіх рублёў.

Свой пратэст у падтрымку Чарнавуса выказаў і Дом украінцаў Брэстчыны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках