1 траўня 2024, Серада, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі кінатэатр «Кастрычнік» закрыўся на рамонт

16
Менскі кінатэатр «Кастрычнік» закрыўся на рамонт

Кінатэатр «Кастрычнік» закрыўся на рамонт, які працягнецца да 8 сакавіка.

Пра гэта БелТА паведаміў дырэктар кінатэатра Аляксандр Уласенка.

Кінатэатр «Кастрычнік» - адзін з найстарэйшых у беларускай сталіцы (працуе з 1975 года) і да таго ж адзін з самых ёмістых ў краіне - разлічаны на 1340 чалавек. Праўда, як патлумачыў Аляксандр Уласенка, пасля рамонту колькасць глядацкіх месцаў зменшыцца прыкладна да 1200 - гэта звязана з усталёўкай у асноўнай зале больш камфартабельных крэслаў.

За час рамонту будуць выкананыя працы па рэстаўрацыі паркета і афарбоўцы сценаў, пашырыцца прастора экрана. Лічбавае абсталяванне, як плануецца, будзе ўсталяванае ў маі бягучага года.

У першы дзень працы, 8 сакавіка, які таксама будзе адзначаны святкаваннем Міжнароднага жаночага дня, «Кастрычнік» пакажа тры стужкі: расейскі фільм-альманах «Мамы» (рэжысёр - Ціхан Корнеў), амерыканскі прыгодніцкі баявік Эндру Стэнтана «Джон Картэр» і расейскую камедыю «Восем першых спатканняў» (рэжысёры - Дэвід Додсан, Саша Малярэўскі).

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках