1 траўня 2024, Серада, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бел-чырвона-белы сцяг на даху дома Каваленкі (Фота)

19

10 лютага ў Віцебску на даху дома № 47 па Маскоўскім праспекце, дзе пражывае сям'я Сяргея Каваленкі, з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг.

Як паведаміў БелаПАН сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ Ян Таўпыга, яму з вартых даверу крыніц вядома, што сцяг вывешаны на знак салідарнасці з галадаючым ў СІЗА актывістам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам і да яго павінная быць прымацаваная цыдулка наступнага зместу: «Гані быкоў! Вярнецца воля! Слава героям! Слава Беларусі! Ясь - сын Мірона».

Нагадаем, што актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка з 19 снежня знаходзіцца ў СІЗА Віцебска. Яго абвінавачваюць у парушэнні рэжыму адбывання пакарання. Актывіст быў асуджаны ў 2010 годзе за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай каляднай ёлцы Віцебска.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках