Міронаў заклікаў Лукашэнку вызваліць палітвязняў
38- 15.02.2012, 10:58
Лёс самога Лукашэнкі, на думку расейскага палітыка, павінен вырашаць беларускі народ.
«Я не буду выступаць у ролі аракула далейшага лёсу А.Р. Лукашэнкі, няхай гэта зробіць сам беларускі народ у межах існуючых дэмакратычных працэдур», - сказаў кандыдат у прэзідэнты Расеі, лідэр партыі «Справядлівая Расея» Сяргей Міронаў у інтэрв'ю парталу Тэлеграф.
Пры гэтым палітык адзначыў, што «ў яго ёсць усе шанцы прадэманстраваць свой стваральны пачатак на шляху маштабных інтэграцыйных працэсаў паміж нашымі краінамі».
Сяргей Міронаў не выключае, што шматгадовы досвед працы на пасадзе прэзідэнта Беларусь і «моцныя асабістыя якасці» Лукашэнкі «будуць запатрабаваныя і ў далейшым».
Лідэр «Справядлівай Расеі» таксама заклікаў Лукашэнку «праявіць велікадушнасць і амніставаць беларускіх апазіцыянераў».