Пратэстуючым працаўнікам паднімаюць заробкі
21- 15.02.2012, 17:35
Пратэстуючым працаўнікам БАТЭ з лютага заработная плата будзе павышаная на 20 адсоткаў.
Акрамя таго, прэміяльныя выплаты па выніках папярэдняга месяца будуць выплачвацца ўжо ў наступным пасля яго месяцы. Раней, як сцвярджаюць працаўнікі БАТЭ, прэмія па выніках снежня выплачвалася толькі ў лютым, піша ex-press.by.
Працаўнікі асцерагаюцца, што выдаткі на агульнае павышэнне заробкаў адміністрацыя, магчыма, паспрабуе кампенсаваць з дапамогай дэпрэміравання за відавочныя або прыдуманыя агрэхі. Поўнае разуменне наступіць у сакавіку, калі на ААТ «БАТЭ» у чарговы раз атрымаюць разліковыя аркушы па заработнай плаце.
Так ці інакш, але адміністрацыя вымушаная рэагаваць на стыхійныя пратэсты працаўнікоў.
Нагадаем, раніцай 13 лютага часова спынілі працу зборшчыкі электраабсталявання на асноўнай пляцоўцы вытворчасці Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання. Потым да акцыі пратэсту далучыліся таксама працаўнікі 2-й вытворчай пляцоўкі.
Паведамляецца, што працаўнікі спынілі працу ў знак пратэсту супраць нізкіх заробкаў. За студзень яны атрымалі па 1,3-1,5 мільёна рублёў.