18 траўня 2024, Субота, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

N.R.M. апрануў міліцыянта ў залаты камбінезон (Відэа)

29

Музыкі прэзентавалі першы кліп, які гурт зняў без Лявона Вольскага.

Трыо N.R.M. прэзентавала кліп на песню «Прамень» («Луч»), якая ўвойдзе ў іхні будучы альбом. Гэта першае відэа калектыву без фронтмэна Лявона Вольскага. Аўтарам ідэі кліпа, у якім музыкі з'яўляюцца ў залатых камбінезонах, выступіў знакаміты польскі мастак і скульптар Павел Альтхамер, рэжысёрам -п ольскі кліпмэйкер Яцэк Ташакоўскі, паведамляе «Еўрарадыё».

«Сэнс кліпа - людзі ідуць сустракаць узыход сонца, - распавядае змест відэа Піт Паўлаў. - Разам з N.R.M. і проста разам адзін з адным».

Кліп здымаўся ў Менску і Варшаве. Па словах Піта, абыйшоўся ён прыблізна ў 10 тысяч еўра. На відэа разам з музыкамі з'яўляюцца вядомыя беларусы - авангардыст Уладзімір Цэслер, спявачка Анастасія Някрасава і іншыя.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках