1 траўня 2024, Серада, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежныя прафсаюзы душаць на карані

10
Незалежныя прафсаюзы душаць на карані

Бабруйскага прафсаюзнага актывіста Канстанціна Локцева звальняюць за агітацыю супрацоўнікаў уступаць у незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці.

У адміністрацыі прадпрыемства сцвярджаюць, што прычына звальненьня - недысцыплінаванасць супрацоўніка.

Па словах Локцева, праблемы ў адносінах з начальствам пачаліся ў кастрычніку мінулага года, калі ён старшыняваў у аргкамітэце па правядзенні ў Бабруйску «Народнага сходу». За яго ён адседзеў трое сутак арышту:

«А тут я пачаў людзей агітаваць у прафсаюз. Прывёз ўлёткі, каб яны азнаёміліся. І некаторыя заявы напісалі. Пасля гэтага прыйшла папера ад начальства, што я нібыта не выконваў вытворчых заданняў, не з'яўляўся на працы. Калі не будзе апраўдальнага дакумента, мяне збіраюцца звальняць», - сказаў Канстанцін Локцеў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Канчаткова лёс Локцева яшчэ не вырашаны, паведаміў прадстаўнік адміністрацыі. Ён абвяргае тое, што Локцева пераследуюць за грамадскую дзейнасць.

Канстанцін Локцеў працуе ў аздараўленчы лагеры «Мара». Па словах актывіста, у яго няма стабільнага графіка працы, таму абвінавачванні ў прагуле ён не прымае. Локцеў кажа, што пераследваць на працы пачалі і двух ягоных калегаў, якія напісалі заявы ў незалежны прафсаюз РЭП. Ім таксама пагражаюць звальненнем.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках