3 траўня 2024, Пятніца, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН заклікае не расстрэльваць Кавалёва і Канавалава

21
ААН заклікае не расстрэльваць Кавалёва і Канавалава

Камітэт па правах чалавека ААН звярнуўся ў кампетэнтныя органы Беларусі з просьбай прыпыніць выкананне прысуду ў дачыненні да Кавалёва і Канавалава.

Пра гэта паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» маці У. Кавалёва Любоў Кавалёва.

«Я звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН з заявай ад імя Уладзіслава, якая была прынятая да разгляду. Кампетэнтныя органы Рэспублікі Беларусь, праз прадстаўніцтва Беларусі ў Жэневе, праінфармаваныя аб неабходнасці прымянення прамежкавых мер абароны, якія дазволяць не прыводзіць у выкананне прысуд у дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, пакуль справа знаходзіцца на разглядзе ў Камітэце ААН па правах чалавека», - патлумачыла Л. Кавалёва. Па ейных словах, адказ быў перададзены беларускаму боку яшчэ ў снежні.

У сувязі з гэтым маці асуджанага звярнулася ў Канстытуцыйны суд аб неадпаведнасці Канстытуцыі РБ і міжнародным дамовам Крымінальна-выканаўчага кодэкса нашай краіны. «Крымінальна-выканаўчым кодэксам не прадугледжанае прыпынення выканання прысуду ў сувязі з узбуджэннем працэдуры разгляду па справе», адзначыла Л. Кавалёва. Яна патлумачыла, што апелюе да арт. 61 Канстытуцыі, якая кожнаму грамадзяніну дае права «у адпаведнасці міжнародна-прававымі актамі звярнуцца ў міжнародныя арганізацыі з мэтай абароны сваіх правоў і свабод, калі вычарпаныя ўсе наяўныя ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны». У. Кавалёў і Д. Канавалаў былі прызнаныя вінаватымі ў тэрактах у менскім метро 11 красавіка 2011 года, на Дзень незалежнасці 3 ліпеня 2008 года і ў Віцебску ў 2005 годзе. У. Кавалёў сваёй віны не прызнаў і падаў на імя Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні. Канавалаў прашэння аб памілаванні не падаваў, віну ў тэрактах 2008 і 2011 года прызнаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках