2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронцы парку 40-годдзя Кастрычніка падалі ў суд на менскія ўлады

6
Абаронцы парку 40-годдзя Кастрычніка падалі ў суд на менскія ўлады

Яны хадайнічаюць і аб спыненні будаўніцтва гасцініцы «Пекін» на тэрыторыі парку.

Як паведамляюць абаронцы парку, адказчыкамі па пазове «Аб спыненні гаспадарчай дзейнасці, якая здзяйсняе шкодны ўплыў на навакольнае асяроддзе», выступаюць прадпрыемства «Менскзеленбуд», Адміністрацыя Ленінскага раёна і замежнае ТАА «Пекін». Праз тры дні стане вядома, ці будзе суд разглядаць справу, перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, грамадскія актывісты і мясцовыя жыхары зладзілі шэраг акцый пратэсту супраць высечкі парку пад будаўніцтва гасцініцы. Улады абяцалі дыялог з грамадскасцю, але спынілі яго. Арганізатары сцвярджаюць, што ўжо высечана 2/3 дрэваў у парку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках