19 траўня 2024, Нядзеля, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАЖ пад прыцэлам БТ

72
БАЖ пад прыцэлам БТ

Прапагандысцкую праграму «У цэнтры ўвагі» на гэты раз прысвяцілі Асацыяцыі журналістаў.

Рэпартаж меў на мэтце дыскрэдытацыю кіраўніцтва арганізацыі. Такія матэрыялы не з'яўляюцца на дзяржаўным ТБ выпадкова.

Ногі рэпартажу БТ відавочна раслі са спецслужбаў. Дэманстраваліся зробленыя схаванай камерай кадры, выкарыстоўваліся іншыя прыёмы ў жанры «Жалезам па шкле». У мінулым такія перадачы звычайна папярэднічалі пагромам: «Вясны», інтэрнэт-сайтаў. Аналагічна сэксоты БТ лілі бруд, напрыклад, на праваабаронца Алеся Бяляцкага, піша «Наша Ніва».

Праграма «У цэнтры ўвагі» называецца «аналітычнай». У рэчаіснасці, гэта звычайная прапаганда. Праграма дае слова толькі лукашэнкаўцам, а цытаты апанентаў вырывае з кантэксту і скажае.

Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) - парасонавая арганізацыя незалежных рэпарцёраў. Яна выконвае функцыі прафсаюза. Дзякуючы ёй, журналісты маюць абарону і дапамогу. Таму знішчэнне БАЖу стала б вялікім ударам па беларускім грамадстве, якое і без таго ўжо пастаўленае ў рабскую залежнасць ад уладаў і іхніх капрызаў.

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна пракаментавала рэпартаж на БТ.

- Тут можна адсачыць лагічны ланцужок. Першая і самая магутная хваля дыскрэдытацыі прыйшлася на палітычную апазіцыю. Другая хваля - па праваабаронцах. Незалежная журналістыка і БАЖ лагічна трапляюць у гэты эпіцэнтр ціску. І цяпер гэта вылілася ў маштабнае цкаванне ўсёй арганізацыі.

БАЖ - адзіная ў Беларусі арганізацыя, якая з'яўляецца сябрам Міжнароднай федэрацыі журналістаў. І абараняючы свае палітычныя правы, мы абараняем правы нашых грамадзянаў на атрыманне інфармацыі, што найбольш запатрабавана ў сучаснай сітуацыі сацыяльнага стрэсу ў грамадстве.

У набліжэнні чарговай выбарчай кампаніі журналістаў зноў хочуць прымусіць маўчаць.

Той, хто замаўляў такога кшталту відэаматэрыялы, магчыма, хоча, каб кіраўніцтва арганізацыі пачадл самаліквідацыю. А пасля гэтага, мабыць, будуць развязаныя рукі і да іншых дзеянняў.

Маючы досвед працы на Дзяржтэлерадыё (радыёстанцыя «Беларуская маладзёжная»), я памятаю часы, калі супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі атрымлівалі дзесяткамі міжнародныя прэміі за прафесіяналізм. А пасля ўчорашняй «прэм'еры тыдня» для мяне абсалютна зразумела, што журналістыка як прафесія сышла з БТ.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках