Кватэры ў Менску зноў падаражэлі
25- 7.02.2012, 10:25
У першыя дні лютага сярэдні кошт прапановы квадратнага метра кватэр на другасным рынку жылля ў Менску вырас на 0,39%.
І на сённяшні дзень складае 1296 даляраў.
Як паведамляе аналітычны цэнтр Realt.by, за мінулы тыдзень сярэдні кошт нановабудоўлі ў Менску паменшыўся на 0,6% і склаў 1158 $/кв.м. Кватэры ў іх прапануюцца па камерцыйных коштах ад $800 да $3000 за квадратны метр.
Як заўсёды, самыя дарагія кватэры выстаўляюцца ў Цэнтральным раёне Менска. Кошт складае 1661 даляраў за квадратны метр. Самы нізкі сярэдні кошт прапановы ў Заводскім раёне (1141 $/кв.м).
Аднапакаёвыя кватэры з'яўляюцца лідэрам па велічыні сярэдняга кошту - 1340 $/кв.м. На аднапакаёвыя, двухпакаёвыя, трохпакаёвыя і чатырохпакаёвыя кватэры кошт павялічыўся за тыдзень на 0,53%, 0,39%, 0,4% і 0,32% адпаведна.
Лідэрам па аб'ёме прапановы другаснага жылля ў сталіцы з'яўляецца Фрунзенскі раён - 22% ад усяе прапановы.