21 траўня 2024, aўторак, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зняволеным Бабруйскай калоніі забаранілі мець зносіны з праваабаронцамі

5
Зняволеным Бабруйскай калоніі забаранілі мець зносіны з праваабаронцамі

У Бабруйскай калоніі зняволеным забаранілі кантактаваць з праваабаронцамі з «Платформы».

Такое сакрэтнае распараджэнне было прынятае адміністрацыяй ВК-2, паведамляе сайт platformarb.com.

У першую чаргу гэта закранула тых, хто быў непасрэдна знаёмы з дырэктарам ІАУ «Платформа» Бандарэнкам Андрэем. Для пачатку зняволеным дазволілі тэлефанаванні толькі ў прысутнасці афіцэра, які праслухоўвае ўсю размову. Усё ліставанне асуджаных ўзятае пад адмысловы кантроль і тыя, хто пісаў праваабаронцам, патрапілі пад рэпрэсіўныя дзеянні супрацоўнікаў калоніі. Некаторыя з іх былі змешчаныя ў СІЗА, іншыя абышліся больш «мяккім» пакараннем у выглядзе складання рапартаў пад рознымі падставамі.

Відавочна, што адміністрацыя калоніі незадаволеная тым, што грамадскасць даведваецца аб парушэннях супрацоўнікамі калоній дзеючага заканадаўства.

Аб падобных новаўводзінах супрацоўнікі ІАУ «Платформа» даведаліся ад зняволеных, якія вызваліліся з ВК-2. Яны перадалі лісты тых, хто пакутуе ад празмернага «перавыхавання» ў Бабруйскай калоніі.

«Хацелася б нагадаць адміністрацыі калоніі, што падобныя паводзіны парушаюць правы зняволеных. Мы ў сваю чаргу нададзім больш пільную ўвагу дадзенай установе і будзем больш скрупулёзна разбірацца ў тым «перавыхаванні», якое адбываецца ў ВК-2, - кажуць праваабаронцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках