19 траўня 2024, Нядзеля, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух у жылым доме пад Лагойскам (Фота)

27

Супрацоўнікі МНС выратавалі з-пад завалаў чацвярых чалавек.

8 лютага ў 13:45 у МНС паступіла паведамленне аб бытавым выбуху ў будынку інтэрната ў в. Малінаўка Лагойскага раёна. Будынак трохпавярховы, трохпад'езны, панэльны.

У выніку выбуху адбылося абвальванне пліт перакрыцця 2-га пад'езда, разбураныя перагародкі, паведамляе сайт МНС.

З-пад завалаў супрацоўнікамі МНС выратаваныя чатыры чалавекі, праводзяцца працы па пошуку пацярпелых. На месцы працаўнікі МНС і медыкі аказалі дапамогу людзям, працуюць спецыялісты псіхалагічнай службы МНС.

Усяго ў лякарні дастаўленыя чатыры чалавекі. Прычына здарэння высвятляецца.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках