19 траўня 2024, Нядзеля, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АМАП уварваўся ў «Ліцвінскі клуб»

120
АМАП уварваўся ў «Ліцвінскі клуб»

(абноўлена) Каля 40 удзельнікаў «Ліцвінскага клуба» былі затрыманыя.

Як паведаміла «Наша Ніва» адна з удзельніц клуба Святлана, АМАП уварваўся ў кватэру, дзе праходзіла сустрэча клуба, у 19.45.

«Яны выбілі шыбу ў кухні. Яны разбілі там усё, усе талеркі, там усё ляцела! Гэта добра, што ў той момант там не было дзяцей побач, бо на паседжанне прыйшлі і людзі з дзецьмі», - распавядае яна. АМАП загадаў усім удзельнікам сустрэчы стаць і падняць рукі ўверх, было забаронена карыстацца мабільнымі тэлефонамі і размаўляць. Падставай для налёту, як сказалі спецназаўцы, было тэлефанаванне з паведамленнем, што ў памяшканні вырабляюць наркотыкі.

У Маскоўскі РУУС затрыманых, каля 40 чалавек, даставілі ў аўтазаку. Святлана адзначае, што спецназаўцы паводзілі сябе жорстка: «Сярод нас быў чалавек стары, яму стала блага яшчэ ў кватэры. Яны выклікалі «хуткую» толькі ў РУУС, праз 40 хвілін!»

У РУУС у затрыманых некалькі разоў перапісалі асабістыя дадзеныя. Пыталіся поўнае імя, дату нараджэння і месца працы. Каля 22-і гадзін удзельнікаў ліцвінскага клуба групамі па некалькі чалавек пачалі выпускаць.

Ліцвінcкі клуб - культурная абшчына патрыятычнай моладзі, якая існуе ўжо больш за пяць гадоў. Збіраліся яе ўдзельнікі ў памяшканнях царквы.

«Арганізуем дыскусійныя моладзевыя сустрэчы, гдe абмяркоўваем pазныя тэндэнцыі, гістарычныя падзеі, глядзім фільмы і тэатральныя дзеі і шмат-шмат іншага», - гаворыцца на афіцыйнай старонцы клуба ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте». Паседжанні клуба праходзяць кожную сераду.

Напісаць каментар 120

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках