19 траўня 2024, Нядзеля, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговага незалежнага журналіста выклікаюць у пракуратуру

1

Брэсцкага журналіста «Радыё Рацыя» Кісель Зміцера выклікаюць у пракуратуру.

Позву яму ўручылі сёння раніцай, а потым патэлефанавалі, каб удакладніць, ці атрымаў ён выклік. З размовы з пракурорам Зміцер Кісель даведаўся, што ў яго хочуць спытаць аб журналісцкай дзейнасці і аб некаторых ягоных публікацыях, перадае «Радыё Рацыя».

- Пагрукалі ў дзверы, я адчыніў, участковы удакладніў, ці я гэта, і аддаў позву. Выклікаюць у Брэсцкую абласную пракуратуру, гэта на Карла Маркса, кабінет 43, Леванчук. Праз 3-4 хвіліны патэлефанавалі на мабільны тэлефон з гарадскога нумара. Назваліся, як Леванчук, і спыталі, ці атрымаў я позву і разумею я, чаму яны хочуць са мной сустрэцца. Сказалі, што ў іх ёсць некалькі публікацый, якія іх зацікавілі, і пасля таго як яны з імі азнаёміліся, яны знайшлі пэўныя парушэнні заканадаўства, а таксама іх цікавіць мая журналісцкая дзейнасць.

19 сакавіка ў першай палове дня Кісель Зміцера папрасілі з'явіцца ў пракуратуру, хаця журналіст выказаў жаданне з'явіцца на гутарку ўжо сёння. Гэта ўжо не першы выклік супрацоўніка «Радыё Рацыя» ў пракуратуру. Раней яго выклікалі і папярэджвалі за журналісцкую дзейнасць без акрэдытацыі.

У гэтым годзе гродзенскія карэспандэнты Віктар Парфёненка і Гражына Шалкевіч атрымалі папярэджанні за супрацоўніцтва з радыё, ім прыгразілі распачаццем адміністрацыйнай справы і буйным штрафам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках