Эстонскіх журналістаў затрымалі за здымкі праграмы «Жди меня»
14- 14.03.2012, 9:16
Супрацоўнікі беларускай міліцыі спынілі здымкі эстонскай версіі перадачы «Жди меня» ў Беларусі.
Пра гэта паведаміў талінскі тэлеканал TV3.
Міліцыянты спачатку запатрабавалі спыніць здымку, а потым даставілі ўсю групу ў пастарунак даваць паказанні.
Разам з міліцыянтамі былі людзі ў цывільнай вопратцы, якія прадставіліся працаўнікамі міграцыйнай службы, але, па словах вядучай перадачы «Жди меня» Крысці Ленсін, яны больш былі падобныя да супрацоўнікаў спецслужб.
Пасля прагляду міліцыянтамі знятага матэрыялу, журналісты былі вызваленыя.