9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахмадзінежада дапытаюць у парламенце

27
Ахмадзінежада дапытаюць у парламенце

Парламентарыі абвінавачваюць прэзідэнта Ірана ў развале эканомікі краіны.

Махмуду Ахмадзінежаду трэба будзе адказаць на пытанні, якія тычацца недафінансавання будаўніцтва метро ў Тэгеране, недастатковага росту эканомікі і няўдалай рэформы сістэмы сацыяльных субсідый, паведамляе AP.

Таксама яго вінавацяць у незаконных прызначэннях і звальненнях міністраў, прычым у шэрагу выпадкаў ён прымаў кадравыя рашэнні насуперак думкі духоўнага лідэра Ірана - аяталы Алі Хаменеі.

Згодна з іранскай канстытуцыяй, для выкліку прэзідэнта на допыт у парламент неабходныя подпісы як мінімум 73 з 290 дэпутатаў. Апаненты Ахмадзінежада дамагліся падтрымкі 79 дэпутатаў. 13 сакавіка прыхільнікі прэзідэнта заявілі, што 11 дэпутатаў адклікалі свае подпісы, аднак гэтыя звесткі не пацвердзіліся.

Ахмадзінеджад стаў першым прэзідэнтам краіны, які падвергнуўся допыту ў парламенце. Уся працэдура транслюецца ў прамым эфіры дзяржаўнага радыё.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках