9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік старшыні Нацбанка: МММ - гэта зло

36
Намеснік старшыні Нацбанка: МММ - гэта зло

«МММ» - гэта піраміда, а піраміда - гэта зло».

Намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Дубкоў лічыць злом абноўленую фінансавую піраміду «МММ», якая з'явілася ў Беларусі і абяцае жорстка супрацьдзейнічаць ёй, паведамляе «Інтэрфакс Захад».

«МММ» - гэта піраміда, а піраміда - гэта зло», - заявіў С.Дубкоў на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску, каментуючы журналістам пазіцыю рэгулятара з нагоды пашырэння прысутнасці «МММ» у Беларусі.

«У бліжэйшы час адпаведныя меры будуць прынятыя. Мы не гаворым гучна, але дзейнічаем жорстка», - падкрэсліў С.Дубкоў. На ягоную думку, праблема «МММ» ляжыць не толькі ў фінансавай, але і ў маральнай плоскасці. «Сама канцэпцыя піраміды заключаецца ў тым, што на пэўным перыядзе яна павінная абрынуцца і будуць пацярпелыя. Калі іх няма зараз - яны з'явяцца заўтра. Акрамя таго, гэта тэст для кожнага на нашую прыстойнасць: ці гатовыя мы ўдзельнічаць у сістэме, ведаючы пра тое, што свой прыбытак мы зможам вярнуць за кошт іншых», - патлумачыў сваю пазіцыю С.Дубкоў.

Ён таксама падкрэсліў, што «гэта тэст і для органаў дзяржаўнага кіравання, тэст на іхнюю гатовасць прадухіліць страты грамадзянаў».

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках