Крамы і банкі адмаўляюцца прымаць купюру ў 200000 рублёў
32- 14.03.2012, 15:44
«Мы ніколі такой не бачылі і не можам прыняць да аплаты. Хіба яны ўжо з'явіліся?»
Новая купюра ў 200 000 рублёў з'явілася ў Беларусі ў панядзелак, 12 сакавіка, аднак пакуль банкноту толькі пачынаюць дастаўляць у банкі, піша Onliner.by.
У сталічнай краме і адным з банкаў адмовіліся прымаць у журналістаў сайта гэтую купюру ў якасці аплаты. Толькі ў кіёску «Белсаюздруку» не выказалі ніякіх прэтэнзій і гатовыя былі прыняць новыя грошы.
У краме адной з буйных гандлёвых сетак Менска прадаўцы здзівіліся: «Мы ніколі такой не бачылі і не можам прыняць да аплаты. Хіба яны ўжо з'явіліся?» У размешчаным побач аддзяленні дзяржаўнага банка касірка таксама распавяла, што пакуль ніякіх інструкцый не паступала і яна не можа ўзяць банкноту. Такая ж рэакцыя была і ў прадаўца ў шапіку з кветкамі.