10 чэрвеня 2026, Серада, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі міністр патрабуе зарэгістраваць БХД

5
Нямецкі міністр патрабуе зарэгістраваць БХД

Федэральны міністр Германіі, дэпутат Бундэстагу Рональд Пофала патрабуе перагледзець рашэнне Міністэрства юстыцыі аб нерэгістрацыі БХД.

З такім патрабаваннем ён звярнуўся да кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

Пра гэта ён паведаміў у сваім лісце да сустаршыняў БХД Паўла Севярынца, Віталя Рымашэўскама і Георгію Дзмітрука, паведамляе сайт БХД.

Акрамя таго, ён папрасіў аб падтрымцы БХД генеральнага сакратара ХДС Германа Гроэ. «Факты адмовы ў рэгістрацыі і спробы запалохвання цэлага шэрагу асоб, якія падпісалі заяву аб рэгістрацыі партыі, з'яўляюцца чарговым пацвярджэннем рэпрэсіўнай палітыкі кіраўніцтва беларускай дзяржавы. У дадзенай сітуацыі хачу вас запэўніць у нашай салідарнасці», - адзначыў ён.

«Вам асабіста перадаю сардэчныя прывітанні і глыбокую павагу ў сувязі з тым, што вы, нягледзячы на вялікі рэпрэсіўны ціск, працягваеце мужна адстойваць свабоду і хрысціянска-дэмакратычныя каштоўнасці. У вашай важнай працы жадаю вам вытрымкі, высокага ўзроўню падтрымкі і поспехаў», - піша Рональд Пофала.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках