5 траўня 2024, Нядзеля, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскія амбасадары не спяшаюцца вяртацца

20
Еўрапейскія амбасадары не спяшаюцца вяртацца

Магчымасць вяртання амбасадараў краін ЕЗ у Менск яшчэ толькі абмяркоўваецца, вядуцца кансультацыі.

Казаць, што амбасадар ЕЗ Майра Мора ў бліжэйшыя дні з'явіцца ў менскім офісе, занадта рана. Так «Еўрарадыё» пракаментавалі ў Прадстаўніцтве ЕЗ у Беларусі інфармацыю аб тым, што амбасадары ЕЗ атрымалі загад вярнуцца ў Беларусь да 23 сакавіка.

«Пакуль няма ніякай інфармацыі на гэты конт. Мы ведаем толькі тое, што стала вядома прэсе: вядуцца кансультацыі. Адзінае, што мы ведаем, - яны ўсё (амбасадары краін ЕЗ) будуць прытрымлівацца адзінага і скаардынаванага падыходу да вяртання ўсіх амбасадараў Еўразвяза», - паведамілі ў прадстаўніцтве.

Нагадаем, 28 лютага МЗС Беларусі прапанаваў амбасадару ЕЗ Майры Моры і амбасадару Польшчы Лешаку Шарэпку «выехаць у сталіцы сваіх краін на кансультацыі». Услед за імі з Беларусі з'ехалі ўсе астатнія амбасадары краін ЕЗ. На днях з'явілася інфармацыя, што амбасадары павінныя вярнуцца ў Менск да 23 сакавіка - у гэты дзень Рада міністраў замежных спраў ЕЗ павінная разглядаць пашырэнне санкцый супраць беларускай улады.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках