10 чэрвеня 2026, Серада, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перфоманс ў Варшаве: «Пакараныя» ў Беларусі леглі на тратуар (Фота)

16

У Варшаве адбылася акцыя пратэсту супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

Неабыякавыя людзі сабраліся ў цэнтры горада і раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра сітуацыю ў краіне.

Пратэстоўцы трымалі ў руках плакаты з лозунгамі «Лукашэнка - тэрарыст N1», «Расстрэл - гэта сярэднявечча!» і «Лукашэнка! Хопіць забіваць дзяцей!», паведамляе ffight.org.

Акрамя таго, акцыя суправаджалася перфомансам: два маладых чалавекі, распранутыя да пояса, са звязанымі за спіной рукамі, з чорнымі мяшкамі на галовах, разлітай вакол чырвонай фарбай, якая сімвалізуе кроў, ляжалі на тратуары адной з цэнтральных вуліц горада, шакуючы мінакоў і прыцягваючы іхнюю увагу.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках