Макей сабраўся ў Кітай
14
17:21, — Палітыка
Кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Макей плануе ў бліжэйшы час наведаць з візітам Кітайскую Народную Рэспубліку.
Як праінфармавалі ў адміністрацыі, 22 сакавіка Уладзімір Макей прыняў дэлегацыю міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая на чале з начальнікам 6-га бюро Цянем Юнсянам, якая знаходзіцца з сяброўскім візітам у Беларусі, перадае БелТА.
Бакі абмеркавалі далейшыя крокі па ўмацаванні адносінаў стратэгічнага партнёрства і рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў. Адбыўся абмен думкамі па шырокаму колу найбольш актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня.
На сустрэчы быў разгледжаны ход падрыхтоўкі візіту кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі ў Кітайскую Народную Рэспубліку па запрашэнні ЦК КПК. Як чакаецца, візіт будзе садзейнічаць далейшаму ўзмацненню давернага двухбаковага дыялогу на вышэйшым і высокім узроўні. Значная частка візіту будзе прысвечаная пытанням паскарэння рэалізацыі ўжо ўзгодненых праектаў, а таксама вызначэнні новых напрамкаў супрацоўніцтва ў эканамічнай і крэдытна-інвестыцыйнай сферах.
Напісаць каментар (14)
Навіны
па тэме
- В Минске протестовали против китайской экспансии (Фото)
- Беспрецедентные налоговые льготы для белорусского Чайнатауна
Экспарт
Новости партнеров




