Мясніковіча запусцілі ў космас (Фота)
9- 13.04.2012, 12:05
У Дзень касманаўтыкі актывісты кампаніі «Гавары праўду!» вырашылі запусціць у космас цяперашняга старшыню Урада Беларусі Міхаіла Мясніковіча.
Праўда, яны гэта зрабілі пакуль на паперы, паведамляе прэс-служба «Гавары праўду!».
Нагадаем, што БелКА - беларускі касмічны апарат дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, створаны расейскім прадпрыемствам РКК «Энергія» на базе універсальнай касмічнай платформы «Вікторыя» па замове Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якую ўзначальваў на той момант цяперашні прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.
Запуск адбыўся 26 ліпеня 2006 года на Байкануры і быў няўдалым з-за аварыі ракеты-носьбіта «Днепр».
Кажуць, што жаданні ўрэшце матэрыялізуюцца. Так няхай жажаданні сотняў тысячаў беларусаў закончацца - і наш «родны ўрад» хутчэй адправіцца куды-небудзь у бязмежныя прасторы Сусвету ў пошуках карысных выкапняў і іншых нанатэхналогій.

