22 снежня 2024, Нядзеля, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура патрабуе тлумачэнняў ад Зміцера Уса

7
Генпракуратура патрабуе тлумачэнняў ад Зміцера Уса

Замест дазволу на правядзенне сходу па рэалізацыі права грамадзянаў на заканадаўчую ініцыятыву Зміцер Ус атрымаў позву ў Генпракуратуру.

«У адпаведнасці з палажэннямі арт. 27 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь» Вас выклікаюць 19.04.2012 да 10.00 у Генеральную Пракуратуру для дачы тлумачэнняў у межах праверкі. Просьба прыбыць па адрасе: г. Менск, вул. Інтэрнацыянальная, 24, каб. 513 да намесніка начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем правоў і свабод грамадзянаў упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Елісеева П.П. / ўнутраны тэл. 293 /

Пры сабе неабходна мець пашпарт. У выпадку немагчымасці яўкі паведаміце аб гэтым па тэлефоне 203 74 85», - гаворыцца ў позве.

Зміцер Ус спрабуе правесці ўстаноўчы сход ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за змяненне Выбарчага кодэкса. Тройчы былому кандыдату ў прэзідэнты Менгарвыканкам адмаўляў у правядзенні ўстаноўчага сходу. Аргкамітэт падаў у Менскі гарвыканкам чацвёртую заяўку, згодна з якой планавалася правесці ўстаноўчы сход 1 мая ў парку Дружбы народаў, піша «Беларускі партызан».

Зміцер Ус не ведае, з якой нагоды Генпракуратура праводзіць праверку і якія тлумачэнні патрабуюцца ад яго.

«Пасля наведвання пракуратуры распавяду, што ад мяне хацелі. Калі не закрыюць», - змрочна жартуе палітык.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках