Мінэканомікі: Кошты бензіну і ЖКГ працягнуць расці
11- 19.04.2012, 10:32
У Беларусі будуць адыходзіць ад перакрыжаванага субсідавання коштаў паліва і камунальных паслуг.
Аднак гэта будзе адбывацца паступова. Пра гэта ў межах прамой лініі, арганізаванай газетай «Рэспубліка», распавёў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў. Па ягоных словах, у гэтым годзе рэгуляванне захаваецца. «Ужыванне і эканамічных мер, і адміністрацыйных, і рэгулятыўных функцый дзяржавы нам зараз неабходнае дзеля таго, каб дасягнуць запланаванага ўзроўню інфляцыі», - адзначыў ён.
«У наступным годзе мы вернемся да гэтага пытання па рэгуляваных пазіцыях. Што тычыцца найбольш адчувальных элементаў, такіх як ЖКГ-паслугі і паліва, то сыход ад перакрыжаванага субсідавання - гэта вельмі важны элемент эканамічнай палітыкі. Ён павінен будзе ажыццяўляцца эвалюцыйна, спакойна. Ажыццяўляць гэта рэзка немагчыма, у адваротным выпадку ўзровень плацяжоў сярэднестатыстычным грамадзянінам будзе крытычным», - запэўніў Снапкоў.
Як распавёў міністр, на дадзены момант сумесна з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі Мінэканомікі працуе над стварэннем зразумелай, простай у выкананні і эфектыўнай сістэмы адраснай сацыяльнай абароны, якая будзе ахопліваць ўсе аспекты жыцця - як паслугі, так і спажывецкія тавары.
«Мы ў дадзеным выпадку зыходзім з таго, што датуемы рубель павінен мець адрасная прымяненне. То бок, «чалавек - прыбыткі - датацыі». Мы лічым, што гэта будзе значна танней за датаванне галін. Гэта кардынальным чынам зменіць эканоміку тых галін, якія на дадзены момант датуюцца. Лічым, што да канца года зможам сфарміраваць гэтую сістэму. І па выхадзе сітуацыі з інфляцыі, як запланавалі, думаю, будзем прапаноўваць яе да ўжывання. Але, падкрэслю, гэтая сістэма вельмі складаная», - падкрэсліў Снапкоў.