27 красавiка 2024, Субота, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыж і літоўская кампанія будуюць гіпермаркет у Менску?

41
Чыж і літоўская кампанія будуюць гіпермаркет у Менску?

На скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Кунцаўшчына пачалося будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага комплексу.

Жыхары мікрараёна звярнулі ўвагу на тое, што за некалькі тыдняў гіганцкае поле было цалкам перакапанае. На днях вакол яго выставілі плот. Але хто пачаў загадкавае будаўніцтва, да гэтага часу афіцыйна не заяўлена, піша «Наша Нiва».

Згодна з інвестыцыйнымі планамі Менгарвыканкама, на гэтым месцы павінен быць пабудаваны гандлёва-забаўляльны цэнтр плошчай не менш 21 тысячы квадратных метраў. Гэта быў бы адзін з самых вялікіх аб'ектаў у сталіцы. Інвестарам выступіў ангельскі «Белвілесдэн». Участак для будаўніцтва быў вылучаны яшчэ некалькі гадоў таму, аднак, як высветлілася зараз, дырэктар «Белвілесдэна» Алег Бараноўскі быў вымушаны адмовіцца ад перспектыўнай пляцоўкі.

Наступным прэтэндэнтам на месца называўся «Прастормаркет» Юрыя Чыжа.

На будоўлі не вісіць пашпарт аб'екта, на якім павінная знаходзіцца інфармацыя пра падрадчыка і выканаўцу прац. Па словах будаўнікоў, забаўляльны цэнтр будзе належаць адной з літоўскіх сетак.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», працы на аб'екце вядзе ЗТАА «Магнус груп». Гэтая кампанія створаная на базе літоўскіх будаўнічых арганізацый і аддзялення «Будаўнічае ўпраўленне» ААТ «Трайпл» Юрыя Чыжа.

У адрозненне ад іншых кампаній Чыжа, якія трапілі пад санкцыі Еўразвяза, гэтая пакуль не закранута абмежаваннямі. Паказальна, што дырэктар кампаніі Пермінас Шарунас - літовец, а тры ягоныя намесніка - беларусы. Дарэчы, «Магнус груп» увесь час запрашае на працу ў нашую краіну літоўцаў.

Аб'екты, на якіх працавала «Магнус груп», кажуць самі за сябе - 2 гіпермаркеты «Прастор», рэстаран «Ракаўскі бровар», гарналыжны комплекс «Лагойск». Усё гэта ўласнасць Юрыя Чыжа. Што тычыцца праектаваных будынкаў, то ў спісе дасягненняў кампаніі гандлёва-забаўляльны комплекс каля «Менск-Арэны», стадыён БАТЭ ў Барысаве, а таксама гандлёвы будынак «Каменная Горка» на 80 тысяч квадратных метраў.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках