3 траўня 2024, Пятніца, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя абмяжоўвае кантакты сям'і Кавалёва з журналістамі

40
Міліцыя абмяжоўвае кантакты сям'і Кавалёва з журналістамі

24 красавіка да Кавалёвых прыязджалі супрацоўнікі расейскага тэлебачання.

За дзве гадзіны да іх візіту ў двары з'явілася машына з міліцыянтамі, перадае «Радыё Свабода».

Любоў Кавалёва, маці расстралянага - Уладзіслава Кавалёва, паведаміла: «Мы чакалі на тэлежурналістаў, яны рыхтуюць праграму з серыі «Чалавек і закон». Але як толькі яны пад'ехалі на таксі, як з «жыгулёнка» выскачылі міліцыянт і супрацоўнік АМАПу, кінуліся да здымачнай групы, не пускалі іх у пад'езд. Я спусцілася да ўваходу, спыталася, чаму да мяне не пускаюць людзей. Тады журналістаў упусцілі ў пад'езд, але перапісалі іхнія асабістыя дадзеныя».

Любоў Кавалёва кажа, што міліцыянты ёй тлумачылі, што нібыта ад суседзяў паступілі скаргі ў службу «102» на нейкіх журналістаў, якія шукаюць «лабараторыю» Дзмітрыя Канавалава. Гэта другі абвінавачаны ў падрыхтоўцы і здзяйсненні выбуху 11 красавіка мінулага года, якога таксама расстралялі паводле прысуду Вярхоўнага суда.

Аднак сям'я Канавалавых жыве ў суседнім доме - там і была, паводле следства, «лабараторыя тэрарыстаў». Бацькоў расстралянага Дзмітрыя Канавалава пасля выбуху ў менскім метро ўзялі пад ахову і паўсюль суправаджаюць людзі ў цывільным.

Любоў Кавалёва ад такой аховы адмовілася яшчэ год таму - яна кажа, што ёй ніхто і нічога не пагражае. Яна не верыць у вінаватасць сына, лічыць, што справа «віцебскіх тэрарыстаў» сфабрыкаваная і выступае супраць смяротнага пакарання.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках