Мілінкевіч падаў справаздачу падатковай з 1980 года
14- 27.04.2012, 13:08
У падаткавікоў узніклі пытанні па выдатках старшыні Руху «За Свабоду» - і яму давялося даваць справаздачу з нагоды прыбыткаў і даходаў з 1980 года.
Нагадаем, з 1980 па 1984 гады палітык працаваў загадчыкам кафедры фізікі ў Сэтыфскім універсітэце ў Алжыры, але ўжо і краіны няма, якой тады Мілінкевіч павінен быў даваць справаздачу аб сваіх заробках, а паслядоўнікі той сістэмы жывыя.
У выніку праверкі падатковая інспекцыя не залічыла спадчыну бацькі Аляксандра Мілінкевіча і яму прыйдзецца заплаціць буйную суму ў якасці падаходнага падатку, паведамляе сайт Руху «За свабоду».