9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Большасць менчукоў не могуць укласціся ў ліміт на электраэнергію

56
Большасць менчукоў не могуць укласціся ў ліміт на электраэнергію

Спецыялісты «Энергазбыту» падлічылі, што ў адной менскай сям'і ў сярэднім сыходзіць 203 кВт·г электраэнергіі на месяц.

Пра гэта піша сёння «Народная газета». Гэта абагульнены паказчык, які адлюстроўвае выдатак электраэнергіі ўсіх бытавых абанентаў - з газавай і электрычнай плітамі. Выходзіць, сярэднестатыстычная сям'я не зможа ўкласціся ў меркаваныя нормы спажывання электраэнергіі.

Нагадаем, спачатку ў Саўміне прапанавалі ўзаконіць нарматыў 107 кВт·г дзеля ўладальніка кватэры і па 30 кВт·г на кожнага чалавека ягонай сям'і (кілават-гадзіны, якія лічыльнік намотвае звыш ліміту, прыйдзецца аплаціць, хутчэй за ўсё, па сабекошце). Пасля Мінэнерга паказала на праблему: колькасць прапісаных у кватэры жыхароў не заўсёды супадае з лікам тых, хто рэальна пражывае, а адсочваць гэтую інфармацыю не прадстаўляецца магчымым. Было рэкамендавана правесці ўмоўную рысу на ўзроўні 150 кВт·г для кватэр з газавай плітой і 250 кВт·г - з электрычнай. Аднак канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае: пытанне вывучаецца.

Міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц, у сваю чаргу, упэўнены: нарматыў будзе ўведзены. У нядаўнім інтэрв'ю тэлеканалу РТР-Беларусь ён заявіў, што дадзены крок ўрада трэба разумець не як нейкае абмежаванне людзей у правах, а як спосаб прызвычаіць да эканомнага выдаткоўвання электраэнергіі.

- Кожны чалавек павінен займацца пытаннямі энергазберажэння, - адзначыў міністр. - Трэба паглядзець, якія ў цябе стаяць лямпачкі, ці патрэбныя гэтыя лямпачкі. Трэба, каб у цябе ў прыбіральні стаяла лямпачка на 200 ват, ці ты павесіш лямпачку 40 ват? Вось яна - розніца.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках